Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь - адзін з найбольш буйных і цікавых музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя на Беларусі - гэта больш за 450 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках прадстаўлена унікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукаваныя кнігі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і многае іншае.
Экспазіцыя "Старажытная Беларусь" дазволіць Вам пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі ад каменнага веку да канца XVIII стагоддзя.