Беларускае выдавецкае таварыства – адзін з найбуйнейшых выдавецкіх асяродкаў беларусаў у Вільні.
Беларускія кніжкі, што тады друкаваліся, былі плёнам дзейнасьці выдавецкіх суполак, якія ўзьніклі на груньце газэты “Наша Ніва”. У 1993 г. ў палове ліпеня споўнілася роўна 80 гадоў ад заснаваньня ў Вільні Беларускага Выдавецкага Таварыства. Яго стварылі Барыс Даніловіч, Іван Луцкевіч, Шпакоўскі й іншыя беларускія дзеячы. Праўда, першая спроба стварыць ў Вільні беларускае кнігавыдавецтва была зробленая яшчэ ў 1908 годзе суполкаю “Наша Хата”, ініцыятарам якое таксама быў Барыс Даніловіч. Яна выпусьціла шэсьць кніжак і спыніла сваё йснаваньне дзеля адсутнасьці сродкаў.
Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Вільні йснавала ажно да 1930 году зь невялікім перапынкам сваёй дзейнасьці падчас першай сусьветнай вайны. Унесла важкі ўклад у разьвіцьцё й папулярызацыю беларускай літаратуры.
Месцам заснаваньня Беларускага Выдавецкага Таварыства быў дом на вуліцы Каштанавай, 5, кватэра нумар 4. Ёсьць зьвесткі, што пры выдавецтве нейкі час жыў Янка Купала.
Фундатарам выдавецтва таксама выступіла княгіня Магдалена Радзівіл.

