Тут павінен быць храм. Як працяг геаграфіі месца і гісторыі міністра Макава і свЯтара Русецкага з’явіўся Храм Успення Божай Маці. Праиснавау храм з 1879 па 1939 год. Без акалічнасцяў – самы прыгожы будынак у акрузе да таго і да гэтай пары. Нетыповы – візантыйскага грэчаскага праваслаўнага стылю. Ужо каторы раз мы ўспомнім тую парУ смерці няўхільнай – 30-я гады. Дайшлі рукі. Узарвалі. Руіны даламвалі яшчэ 50 год. Цэгла разнесена па ўсёй акрузе. Зараз ёсць думка пра аднаўленне.
Стваральнікі храма былі пахаваны ў крыпце: Леў Макаў – пасля самагубства кали яго абвінавачвали у растраце , пазней – Фама Русецкі. Дарэчы, там пахаваны і ўладальнік Блоні Восіп Бонч-Асмалоўскі – бацька народавольца. Скажам, усе дзейныя асобы ў зборы. Калі царкву падарвалі, атрымалася другое пахаванне, ужо пад зямлёю. Зразумела, без аніякіх знакаў. На месцы двайнога пахавання засяліліся новыя. Зараз Мар’іна горка, менавіта горка, а не горад – месца, дзе ціха пануе смерць, што ўсё «руйнуе, ругуе». Месца засталося мацнейшым за канфесіі, там ляжаць католікі, праваслаўныя, габрэі, мусульмане, атэісты.
Храм на Мар’інай горцы – гэта копія. Арыгінал – царква вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага ў Пецярбургу. Яе таксама звалі Грэчаскай. Фундатарам быў Дзмитрый . Ягоравич. Бенардакі – прадпрымальнік, першы расійскі мільянер-капіталіст, мецэнат. Аднагодак Пушкіна, блізкі знаёмы Жукоўскага, Лермантава, Аксакава. Сябар Гогаля, «адзіны чалавек у Пецярбургу, які называў Гогаля геніяльным пісьменнікам», крыніца многіх сюжэтаў «Мёртвых душ», прататып Кастанжогла з другога тома.
Аўтар праекта царквы – вядомы архітэктар Р.І.Кузьмін, адзін з лепшых знаўцаў грэчаскага візантыйскага мастацтва. Наша царква пабудавана на 12 гадоў пазней. Кузьмін ужо памёр, і хутчэй за ўсё праект узяты архітэктарам Штромам, які быў членам тэхнічнай рады пры Министэрстве Унутраных Спрау па ініцыятыве міністра Макава. Цэрквы-двайнікі зачынены ў 30-я гг. і канчаткова знішчаны ўжо пасля вайны. У Ленінградзе храм знеслі дзеля ўбогай канцэртнай залы. У Мар’інай Горцы – проста, каб яго не было.
Так здарылася, што сведкам знішчэння Грэчаскай царквы ў 1962 г. стаў юны ўражлівы 22-гадовы паэт Іосіф Бродскі. Ён напісаў верш «Прыпынак у пустыні», у якім, апроч апісання падзей, сфармуляваў філасофію новага часу. Неўзабаве, праз год, Іосіф Бродскі быў асуджаны за тунеядство-дармаедства. Ой! Верш пазней даў назву першай кнізе, складзенай самім паэтам у 1970-ым годзе ужо ў ЗША. Значна тое, што Бродскі злучыў 70 сваіх вершаў у кнігу пад эгідай той самай рэакцыі на знішчэнне царквы, быццам нашай царквы. Відавочна, што гэты «прыпынак у пустыні» шмат што для яго значыў. У Мар’інай Горцы ніхто не ўразіўся як Бродскі. Толькі геніяльнае пачуццё паэта адсвечвае і на Наш прыпынак у Нашай пустыні.
Дзеі:
1. Агляд .
2. Чытанне верша Іосіф Бродскі. “Прыпынак у пустыні”


