Помнік "Ў"
Overview
Reviews 0

Помнік літары «Ў» — помнік у Полацку, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны.

 Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства». Iдэя помніка належыць тагачаснаму старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Тачылу . Аўтар помніка — беларускі мастак з Полацка Ігар Куржалаў[1].

 Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаны словы з літарай "ў", а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

Апыняецца, «Ў» не такая ўжо і старажытная. Ёй усяго ўмоўна ледзь больш сотні гадоў. І нават пэўны аўтар маецца. Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара «Ў» з’явілася ў канцы ХІХ стагоддзя, у лацінкавай форме — ?. Яна ўжытая ў кракаўскім выданні Францішка Багушэвіча » Dudka Bia?aruskaja» 1891 года. А перад Багушэвічам яе выкарыстоўвалі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Ян Чачот. Мы знаходзім гэтую літару ў вершаванай брашуры Яна Чачота «Da milych mu?yczko?», якая была выдадзеная ў 1846 годзе, але ў гэтым выданні літара «Ў» выглядала як u з рыскай. І толькі ўжо ў Багушэвіча яна набывае свой сучасны выгляд (?).

Пазней з лацінкі гэтая літара патрапіла ў беларускую кірыліцу. Напрыклад, кірылічная літара «Ў» была ўжытая ў апублікаванай брашуры ў Санкт-Пецярбургу ў 1895 годзе — A.J. (Аляксандр Ельскі) «Сынокъ! Разсказъ зъ праўдзиваго здарэння… 1895 року». Ёсць літара «Ў» і ў пасьмяротным выданні Янкі Лучыны «Вязанка» (1903). Выглядае, што да 1907 году літара «Ў» пачала ўжывацца ў беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна. Афіцыйна ўзаконіў літару «Ў» Браніслаў Тарашкевіч у сваёй грамаціке (тарашкевіцы) у 1918 годзе. У наступных рэформах беларускай мовы 1930 і 1933 гадоў літару захавалі.

У савецкі час шматлікія мовы саюзных і аўтаномных рэспублік сталі перакладаць на напісанне кірыліцай. У тым ліку і ўзбекскую. Апынулася, што і там ёсць гукі, падобныя па вымаўленні з нашым «Ў». І савецкія навуковыя лінгвісты, філолагі запазычылі літару з беларускага алфавіту.

Апроч узбекскага алфавіту (1993 год – афіцыйны алфавіт ва Ўзбекістане лацінскі, але і кірыліца працягвае выкарыстоўвацца) літару «Ў» вы знойдзеце ў кірылічных алфавітах асяцінскай, эскімоскай і нават такой экзатычнай як, дунганскай моў.

Але тое, што літара «Ў»не ўнікальная беларуская, а выкарыстоўваецца ў іншых мовах, толькі яшчэ больш павялічвае яе статут. Можна з гонарам сказаць: беларуская літара «Ў» стала міжнароднай.

Reviews

0.0

0 comments

Provided by

БВ

Беларускі вандроўнік

This story belongs to